TravelNews.by Туристические новости со всего мира. Новости туризма Беларуси. Новости турбизнеса. Туры, билеты, отели
Рыцарскі фэст

ў Крэўскім замку пройдзе рыцарскі фэст

Рыцарскі фэст пройдзе ў Крэўскім замку 29 ліпеня 2023 года. У праграме: бітва крэўскіх месцічаў з непрыяцелямі, парад удзельнікаў, дударскі батл. А таксама: актыўнасці, конкурсы, фотазоны, мястэчка рамеснікаў, сувеніры.

Праграма фэсту:

  • 11.00-11.30 – Прыезд турыстаў
  • 12.00 – Пачатак імпрэзы. Прэзентацыя традыцыі «Крэўская варта», марш да Юравай гары, узняцце харугвы Крэва на дазорнай вежы
  • 12.30 – актыўнасці, фотазоны, выстава артэфактаў
  • 13.00 – у замку рэканструкцыя бітвы крэўскіх месцічаў з непрыяцелямі
  • 13.30 – вобразы 17 ст., “дэфіляда” удзельнікаў у гістарычных касцюмах. Міні-лекцыя па модзе і культуры 17 ст.
  • 14.00-15.00 – азнаямленне гасцей мерапрыемства з табарам рэканструктараў, фотазона, актыўнасці, конкурсы, дударскі батл
  • 14.45 – Крэўская выправа (парад ўдзельнікаў мерапрыемства ад брамы замка да вартавой вежы на Юравай гары)
  • 15.00 – 16.45 – канцэрт, разнастайныя актыўнасці.

На працягу мерапрыемства будзе дзейнічаць дзіцячая пляцоўка, працаваць зона рамеснікаў, майстроў, сувенірныя лаўкі.

Рыцарскі фэст пройдзе ў Крэўскім замку 29 ліпеня 2023 года. Источник информации. Фото edusoft. Источник изображения: pixabay. Изображение носит иллюстративный характер